СМИ о нас

"Telegram Витьбичи","ГОРОД ВИТЕБСК "

Сайт газеты "Настаўніцкая газета"

28.02.2023

Современное образование Витебщины №2(36)

Сайт газеты "Настаўніцкая газета"

13.09.2022

Па маршруце выхаднога дня

“Дзіцячы сад — гэта месца, куды мы прыходзім спачатку дзецьмі, потым бацькамі, а затым бабулямі. Менавіта тут з’яўляюцца першыя сябры і першыя веды, добрыя манеры і творчае мысленне, пачуццё годнасці і гордасці за сваю сям’ю і Радзіму”, — адзначае загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 Віцебска Ілона Францаўна Марчанка.

Ілона Францаўна і педагогі дашкольнага цэнтра распрацавалі патрыятычныя маршруты выхаднога дня для дзяцей і іх бацькоў. 

— Падзеі мінулага стагоддзя сыхо­дзяць у гісторыю, пачуць аб Вялікай Айчыннай вайне з першых вуснаў зараз амаль немагчыма. Калі не перадаваць гісторыю сваім дзецям, вайна застанецца на старонках падручнікаў як гістарычны факт і не больш, — гаворыць Ілона Францаўна. — Мамы і таты імкнуцца ўсебакова разві­ваць дзяцей да школы, даюць ім веды ў самых розных кі­рунках. Нельга забываць і пра выхаванне патрыятызму, каб дзеці ведалі аб подзвігах, дзякуючы якім мы зараз жывём. 

Так, сям’я выхаванца Рамана Свяцкага прайшла па маршруце “Памяць беражліва захоўваем”. У бібліятэцы імя Ефрасінні Полацкай Рома паглядзеў выставу “Чы­таць. Ведаць. Памятаць”, слухаў аповед пра Героя Савецкага Саюза Васіля Піліпавіча Маргелава. Даведаўся, што ў Віцебску ў па­мяць аб генерале Маргелаве названа ву­ліца і сярэдняя школа № 45. Рома разам з мамай наведалі школу, прайшліся па вуліцы імя генерала да дома, дзе ўсталявана мемарыяльная дошка выдатнаму савецкаму военачальніку, і ўсклалі кветкі. Рома падзяліўся ўражаннямі са сваім старэйшым братам Арцёмам.

Сям’я выхаванца Мішы Харкоўскага праехала па патрыятычным маршруце “Лепель гераічны”. У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі асаблівую цікавасць у Мішы выклікала экспазіцыя, прысвечаная вайне. Тут ён упершыню ўбачыў салдацкі медальён, кулямёт Дзегцярова, ПКШ (пісталет-кулямёт Шпагіна), мінамёт, процітанкавае ружжо.

На выставе карцін мастака Рыгора Іванавіча Колчына “Гераізм і трагедыя” Міша азнаёміўся з гісторыяй стварэння Лепельскага мінамётнага вучылішча. Хлопчык да­ведаўся пра ўдзел асабістага складу вучылішча ў абароне Лепеля і Віцебска, што больш за 7 тысяч выпускнікоў вучылішча ўнеслі свой уклад у перамогу над ворагам, а восем выпускнікоў сталі Героямі Савецкага Саюза. Наступнымі пунктамі маршруту сталі помнік партызанам на вуліцы Калініна і мемарыяльны знак “Гармата” на вуліцы Максіма Горкага.

Па другім патрыятычным маршруце “Герой Савецкага Саюза Фёдар Фёдаравіч Азміцель” адправі­лася сям’я выхаванкі Міланы Блізнюк. Маршрут пачаўся з наведвання бульвара Азміцеля ў Новалукомлі. Мясцовыя жыхары расказалі аб тым, што сельскі настаўнік Фёдар Фёдаравіч Азміцель стаў легендарным камандзірам партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння “Грозны”. Атрад займаўся арганізацыяй партызанскага руху, выконваў асабліва важныя разведдаручэнні, наносіў кропкавыя ўдары па варожых тылах. Загінуў Фёдар Фёдаравіч у чэрвені 1944 года ў час прарыву варожай блакады каля во­зера Палік Мінскай вобласці. Ф.Ф.Азміцелю пасмя­ротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Мілана Блізнюк з сястрой Лізай усклалі кветкі да помніка герою. 

Яшчэ ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Віцебска выхаванцы, педагогі і бацькі паса­дзілі яблыневы сад Перамогі. Патрыятычная акцыя была прымеркавана да Дня Перамогі і Года гістарычнай памяці. Пасадка дрэў даставіла мноства прыемных момантаў. Яблынькі будуць расці на ра­дасць дзяўчынкам і хлопчыкам. 

Таксама ва ўстанове створаны міні-музей “Чамадан памяці” — пазнавальны цэнтр, вынік сумеснай работы педагогаў, дзяцей і бацькоў. Выхавальнікі Наталля Уладзіміраўна Велянец і Таццяна Мікалаеўна Паўлава сабралі прадметы ваеннага часу, беражліва захаваныя ў сем’ях выхаванцаў. Асноўнымі экспанатамі сталі ваенная каска, скураная планшэтная папка, пляшка і інш. У ходзе прэзентацыі музея дзеці азнаёміліся з подзвігам савецкага военачальніка, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, галоўнага ваеннага саветніка ў Кітаі, генерал-лейтэнанта Аляксандра Іванавіча Чарапанава. Хлопчыкі прымяралі вайсковую каску. Выхаванцы даведаліся, што цаной невера­годных ахвяр беларускі народ перамог у гэтай вайне. “Музей у чамадане”, як асаблівая форма экскурсійнай работы, мабільны і лёгка трансфармуецца. 

Надзея ЦЕРАХАВА.

свернуть

Газета "Витьбичи" (№103)

10.09.2022

"Telegram Витьбичи","ГОРОД ВИТЕБСК "

СМИ о нас "Telegram Витьбичи","ГОРОД ВИТЕБСК "

17.08.2022

"Telegram Витьбичи","ГОРОД ВИТЕБСК "

01.06.2022

Газета "Витьбичи" №54

"Telegram Витьбичи","ГОРОД ВИТЕБСК "

"Telegram Витьбичи","ГОРОД ВИТЕБСК "

29.04.2022

Сайт "Витьбичи"

15.03.2022

Посмотрите, как в Дошкольном центре развития ребенка № 2 г. Витебска малышей учат ухаживать за цветами

Влияние природы на ребенка огромно. Именно в дошкольном возрасте усвоение экологических знаний наиболее продуктивно, так как малыши воспринимают природу очень эмоционально.

Ребята первой младшей группы вместе с воспитателем дошкольного образования Ниной Карпицкой исследовали комнатные растения. Дети внимательно, с большим интересом рассматривали цветы, которые находятся в группе: сравнивали листья, стебли, цветочки. Затем собрали экологическую аптечку (лейки, тряпочки, лопатки) и превратились в маленьких цветоводов. Ребята поливали комнатные растения, протирали листья от пыли, рыхлили землю. С помощью игры «Узнай растения» воспитанники закрепили полученные навыки.

Удивительно, как поднимается настроение детей и взрослых, когда они ухаживают за растениями и любуются их красотой!

свернуть

Газета "Витьбичи" (номер 21)

21.02.2022

Сайт "Витьбичи"

14.02.2022
 

Сотрудники Дошкольного центра развития ребенка №2 Витебска провели республиканский вебинар «Использование технологии визуализации информации как средство активизации познавательной деятельности детей 5-6 лет», где представили свой опыт работы по данной теме.

Мероприятие прошло на высоком уровне. Для участия в нем были приглашены воспитатели дошкольного образования Республики Беларусь, представители Витебского института развития образования, Академии последипломного образования из Минска. В вебинаре приняли участие 95 слушателей.

Заведующий центра развития Илона Марченко рассказала об учреждении и работе в нем с помощью технологии визуализации (интерактивный плакат, видеоэкскурсия и др). Также были продемонстрированы фрагменты занятий с использованием технологии визуализации по темам: «Экскурсия в музей культурного наследия» и «Выпуск газеты «Витьбичи». Теоретический блок подготовили заместитель заведующего по основной деятельности Ирина Машеро и воспитатель-методист Татьяна Завадская.

Современному воспитателю дошкольного образования необходимо уметь проектировать использование современных средств визуализации, которые не только иллюстрируют учебный материал, но и стимулируют мыслительную и познавательную деятельность детей дошкольного возраста, развивают красивую грамотную речь, творческое мышление, уверенность в выступлениях на публике, способствуют раскрытию талантов.

Участники вебинара оценили предоставленный материал на 10 баллов.

Автор: vitbichi.by.
свернуть

Сайт "Витьбичи"

03.02.2022
 
 
Все воспитанники с удовольствием принимали участие в работе. Юные повара очищали и нарезали вареные овощи. Винегрет получился очень вкусным. Заведующий центра развития Илона Марченко, во время дегустации блюда, рассказала ребятам об овощах, которые входят в состав винегрета, отметила, что они имеют полезные качества; какие витамины и минеральные вещества содержат. Результатом остались довольны и дети, и педагоги и родители. Теперь воспитанники знают какой полезный и очень вкусный бывает винегрет. Особенно, если его приготовил сам!
 
свернуть

Газета "Витьбичи" (номер 13)

03.02.2022

Сайт "Витьбичи"

31.01.2022

Раённы фестываль педагагічных ідэй «Пазнаём Радзіму кожны дзень» прайшоў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 у рамках Тыдня гульні і цацкі.

Больш за 40 устаноў дашкольнай адукацыі Першамайскага раёна ўзялі ўдзел у выставе аўтарскіх метадычных распрацовак, накіраваных на далучэнне дашкольнікаў да нацыянальнай беларускай культуры.

– Педагогі ўвесь час шукаюць новыя падыходы для фарміравання ў выхаванцаў вобразу малой радзімы, метады, якія не толькі могуць быць уключаны ў адукацыйны працэс, але і скарыстаны ва ўмовах сямейнага выхавання, – адзначыла метадыст Алеся Лявонава. – Гэта спрыяе пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы і рэалізацыі ў адукацыйнай практыцы новых тэхналогій. Іх выкарыстанне дапамагае дзецям лепш засвойваць вучэбную праграму, робіць заняткі цікавымі, займальнымі і незвычайнымі.

Так, яслі-сад № 93 прэзентаваў арыгінальны гульнявы ноўтбук «Мая Радзіма – Беларусь». З яго дапамогай дзеці знаёмяцца з геральдыкай краіны, яе абласнымі цэнтрамі, раслінамі і птушкамі, што занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі. Яслі-сад № 112 прадставіў на выставе тэматычныя кейсы: «Мая краіна», «Падарожжа по беларускім казкам», «Мая Беларусь». Санаторны яслі-сад № 37 прадэманстраваў альбом з гульнямі на ліпучках «Беларусь». Педагогі ясляў-сада № 96 стварылі дзеда Гульняведа – дыдактычную ляльку ў нацыянальным адзенні, у торбах і кішэнях якога – гульні, што знакомяць з абрадамі і святамі беларусаў, народнымі казкамі, музычнымі інструментамі і рамёствамі. Гэтыя і іншыя педагагічныя знаходкі былі прэзентаваныя з выкарыстаннем тэхналогіі QR-кодаў. Фестываль праводзіцца штогод і з’яўляецца сапраўдным феерверкам крэатыўных ідэй.

Автор: Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фото прадастаўлена метадычным кабінетам аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна.

свернуть

Публикация в газете "Мы и час"

28.10.2021

Сайт "Витьбичи"

Публикация "Витьбичи" (номер 142)

11.12.2021

Сайт "Витьбичи"

Публикация в газете "Витьбичи" (номер 117)

14.10.2021

Публикация "Витьбичи" (номер 101)

07.09.2021

Статья в газете "Витьбичи" (номер 32)

12.08.2021

Статья в газете "Витьбичи" (номер 76)

07.07.2021

Сайт "Витьбичи"